У Гродне 20 снежня адбыўся другi фінальны матч Кубка Салея паміж “Нёманам і “Гомелем”. На працягу ўсёй гульні каманды паказвалі роўны хакей, што і было адлюстравана на табло па завяршэнню асноўнага часу – 2:2. У дадатковы час супернікі таксама мацнейшага не выявілі, а вось у серыі булiтаў поспех быў на баку “Гомеля”.
Першая гульня фіналу другога па значнасці нацыянальнага турніру Беларусі паміж “Нёманам” і “Гомелем” завяршылася ўнічыю 2:2. Такі ж лік быў на табло ў Гродне пасля асноўнага і дадатковага часу. На фiнальны матч у мясцовы лядовы прыйшло больш за 2800 чалавек. Апошні раз так гродзенская арэна збіралася ў сакавіку на гульні “Нёмана” з “Юнацтвам”.
Госці першымі адкрылі лік у матчы: зрабіў гэта за 1.10 да канца першага перыяду Несцераў. Яшчэ за 20 секундд да перапынку гродзенцы здолелі паказаць характар і зраўнялі лік. Вызначыўся ў “Нёмана” Бадун.
Другая дваццаціхвілінка засталася за гаспадарамі дзякуючы голу Сяргея Маляўкі. Гродзенцы заслужана выйшлі наперад і амаль удвая перакідалі свайго суперніка.
У пачатку трэцяга перыяду “Гомель” здолеў зраўняць лік дзякуючы дакладнаму кідку Равенкі. Лічбы 2:2 на табло засталіся і да канца асноўнага часу. У дадатковы час каманды мацнейшага не выявілі, хоць i па чарзе гулялі ў большасці. А вось у серыі булiтаў адзіны дакладны кідок быў у “Гомеля”, яго аўтарам стаў лепшы гулец фіналу Несцераў.
“Нёман” – “Гомель” 2:3 (бул.) (1:1, 1:0, 0:1, 0:0, 0:1)
Галы:
18.50 0:1 – Несцераў (Рэвенка, Волчак)
19.40 1:1 – Бадун (Кіслы, Рэмезаў)
25.37 2:1 – С.Маляўка (А.Маляўка, Баярчук)
42.03 2:2 – Рэвенка (Несцераў)
65.00 2:3 – Несцераў (вырашальны кідок)
Такім чынам “Гомель” становіцца ўладальнікам Кубка Руслана Салея і даганяе «Юнацтва» па ліку заваяваных кубкаў у гэтым турнiры. На рахунку гэтых каманд па 5 трафеяў.





















