Гарады рыхтуюцца да святаў. Жыхары і госці ўжо могуць любавацца навагоднімі елкамі на галоўных плошчах, а 15 снежня гродзенскія елкі заззяюць пасля параду Дзедаў Марозаў. Напярэдадні гэтага Hrodna.life зірнуў на елкі ў Гродне і некалькіх суседніх гарадах.

Конусы ці дрэўцы? Як выглядаюць цэнтральныя елкі ў Гродне і суседніх гарадах
Так выглядае елка ў Гродне на плошчы Леніна.
Конусы ці дрэўцы? Як выглядаюць цэнтральныя елкі ў Гродне і суседніх гарадах
А вось цэнтральная елка на Рынку Касцюшкі ў Беластоку. Яе прывезлі і ўсталявалі яшчэ 29 лістапада. Фота: naszemiasto.pl
Конусы ці дрэўцы? Як выглядаюць цэнтральныя елкі ў Гродне і суседніх гарадах
Так выглядае елка ў Друскеніках, агні на якой запалілі 2 снежня. Раней там было вялікае жывае дрэва, але пару год таму яго паламаў вецер. Цяпер ставяць елку-конус, як у Гродне. Фота: lrytas.lt
Елка ў Ваўкавыску складаецца з 27 натуральных елак. Нарыхтоўвалі іх у спецыяльным гадавальніку Бераставіцкага раёна. Вышыня зборнай навагодняй канструкцыі - 14−15 метраў, піша «Наш час».
Конусы ці дрэўцы? Як выглядаюць цэнтральныя елкі ў Гродне і суседніх гарадах
Фота: volkovysknews.by
У Слоніме галоўную ёлку пачалі ўсталёўваць толькі 13 снежня. І гэта таксама зборная канструкцыя.
Конусы ці дрэўцы? Як выглядаюць цэнтральныя елкі ў Гродне і суседніх гарадах
Фота: gs.by
Калі ж выбрацца трошкі далей ад Гродна, то можна пабачыць саму прыгожую елку ў Еўропе. Другі год запар ёй прызнаюць дызайнерскую елку ў Вільні. Яе ўнутраная прастора ўяўляе сабой шырокую прагулачную зону з сувенірамі і пачастункамі. У мінулыя гады галоўная ёлка Вільні таксама цешыла гараджан і гасцей сталіцы незвычайным убраннем, піша tio.by.
Конусы ці дрэўцы? Як выглядаюць цэнтральныя елкі ў Гродне і суседніх гарадах
Фота: tio.by