Кіроўцаў, якія не маюць права кіравання транспартным сродкам, за паўторнае ваджэнне без правоў плануюць караць адміністрацыйным арыштам. Пра гэта 14 студзеня паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэй Навумовіч, піша БЕЛТА.

Такая норма прадугледжана папраўкамі ў Кодэкс аб адміністрацыйных парушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Законапраект прыняты 14 снежня падчас другога чытання, у працэсе падрыхтоўкі да якога ў ім і з’явіліся нормы аб бяспраўніках.

«У законапраект ўключаны нормы, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення адміністрацыйнага арышту за паўторнае на працягу года кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае на гэта права, а таксама перадачу кіравання такой асобе», — праінфармаваў дэпутат.

Гаворка ідзе пра арт.18.19 КоАП. На дадзены момант яе санкцыі прадугледжваюць штрафы ад 5 да 50 базавых велічынь (базавая велічыня цяпер складае 23 рублі).

Законапраект прадугледжвае шэраг навацый для кіроўцаў. Так, змены тычыліся арт.18.13 (перавышэнне хуткасці руху). Прапаноўвалася не пазбаўляць правоў за паўторнае парушэнне па хуткасці. Аднак у працэсе падрыхтоўкі да другога чытання ад дэпутатаў і МУС паступілі прапановы аб захаванні ў КоАП гэтай нормы, і яны былі ўлічаныя.

Як паведамлялася, у Беларусі плануецца адмяніць пакаранне за забытыя дома правы кіроўцы і зрабіць роўнай адказнасць парушальнікаў хуткаснага рэжыму на дарозе.

[irp posts="43 160″ name=""Выгадней атрымліваць штрафы": у Беларусі 1,2 млн аўто ездзяць без тэхагляду"]