Скардзяцца на гэта і работнікі малочна-таварных ферм, якія раз-пораз знаходзяць каля сваіх аб’ектаў падкінутых кацянят і шчанюкоў, піша «Перспектыва».

— Фермы ж нездарма па санітарных нормах павінны быць агароджаныя, каб туды не праніклі дзікія, безнаглядныя жывёлы і наогул чужыя. А некаторыя ўладальнікі хатніх жывёл падкідваюць сваіх гадаванцаў да фермаў, думаючы, што работнікі дадуць ім прытулак. Самі пагулялі, як з цацкай, і выкінулі, — наракае ветурач-эпізааталогіі Гродзенскай райветстанцыі Вольга Трафімава.

[irp posts="41 698″ name="На Каліноўскага гродзенцы выратавалі падстрэленага" сабаку"]

[irp posts="41 738″ name="У САГу распавялі, што сабаку на Каліноўскага падстрэлілі не яны"]

Нядзіўна, што ў апошні час у раёне расце колькасць тых, хто захварэў мікраспарыяй. У асноўным гэта — дзеці. Яны заражаюцца ад бадзяжных жывёл. Суразмоўніца прыводзіць прыклад. Жыхарка Гродзенскага раёна сустрэла бяздомнага ката на вуліцы, пашкадавала і вырашыла даць прытулак. Але не аднесла да ветэрынара для абследавання, а жывёла аказалася хворай. У выніку мікраспарыяй заразілася хатняя сабака. Гаспадыня тут жа выкінула хворага ката на вуліцу, каб не лячыць. І такія выпадкі, запэўнівае Вольга Трафімава, не рэдкасць.