7 снежня ў Стартап-школе пройдзе бясплатная сустрэча, на якой прадпрымальнік Аляксей Купрэеў раскажа пра паспяховае вядзенне бізнесу.

Аляксей Купрэеў - серыйны прадпрымальнік, сузаснавальнік digital-агенцтва UFOX, SMM-Акадэміі Rocket, Акадэміі бегу YOUCAN. У 2017 годзе яго бізнэс вырас у 17 разоў.

Удзельнікі мітапа даведаюцца:

— каманда: каго ні ў якім разе нельга наймаць у сваю кампанію

— страхі: як выбіць з сябе беса пад імем «ЗраблюЎсёСам»

— грошы: партызанскія метады прасоўвання з нулявым бюджэтам

— рост: як знайсці вялікую мэта і запаліць ёю каманду

— веды: чым небяспечна наяўнасць дылетантаў у вашым праекце

— партнёрства: прынцыпы жыцця і смерці ад Чынгісхана

— жыццё: згарэць на працы — трэнд мінулага, як паспяваць усё, працуючы 5 гадзін у тыдзень

Месца правядзення: Гродна, вул. Горкага, 72

Рэгістрацыя і падрабязнасці па спасылцы:

grodno.start.by/

Стартап-школа будзе карысная для вас, калі:

* Вы прадпрымальнік і шукаеце новыя магчымасці.

* Вы праграміст і жадаеце зарабіць грошы на сваіх рашэннях.

* Вам надакучыла працаваць па найму, і вы плануеце запусціць стартап.

* Вы хочаце зрабіць бізнес з навуковага даследавання або інавацыйнай распрацоўкі.

* Вам патрэбныя бізнес-кампетэнцыі для кіравання праектам або прадуктам.

* Вы студэнт і гатовыя паспрабаваць сілы ў прадпрымальніцтве.

* Вы марыце рэалізаваць крэатыўную бізнес-ідэю.

Усе заняткі Стартап-школы ў Гродне праводзяцца грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу» (ТСІБ), у межах праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ТСІБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).