Платформа Talaka запусціла ад учора інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне. Арганізатары запрашаюць актыўных жыхароў Беларусі і беларусаў замежжа, якія гараць жаданнем запусціць значны праект альбо ўжо рэалізуюць яго. Пераможцаў чакае прызавы фонд у памеры 4000 рублёў і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу.
Мэта конкурсу — натхніць гараджан на сумеснае самастойнае рашэнне важных праблем, палепшыць якасць жыцця ў гарадах і населеных пунктах Беларусі, стварыць тое, чым будзе ганарыцца краіна і на што зверне ўвагу ўвесь свет.
# Паскарэнне — гэта конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных.
Пераможцаў чакае прызавы фонд у памеры 4000 рублёў і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom «Камфорт» удзельнікаў чакае падарунак — сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Крытэрам ацэнкі ў намінацыі будзе ўвага праектаў да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў.
Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі «Праект будучыні» модны і карысны гаджэт — смарт-гадзіннік.
Удзельнікі пройдуць усе этапы рэалізацыі праекта: ад крэатыўнай ідэі да яе поўнага ўвасаблення. Усе стадыі конкурсу будуць штотыдзень асвятляцца Onliner.by ў рэжыме рэаліці-шоў.
Таксама падтрымку забяспечваюць газета «Комсомольская правда в Беларусі», радыё Unistar і крэатыўнае агенцтва «Малако».
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на платформе Talaka і з 29 лістапада па 11 снежня ўключна дадаць сваю ідэю праз спецыяльную форму на сайце.
Сам конкурс будзе доўжыцца аж да 4 лютага. За гэты час ідэя павінна быць ўвасоблена ў жыццё або, як найменей, уяўляць з сябе прататып праекта, які можна будзе прадэманстраваць гледачам.
Азнаёміцца з падрабязнымі правіламі # Паскарэнне можна на сайце.