Калі вас або чалавека побач затрымліваюць, калі вы патрапілі ў небяспечную сітуацыю або вам тэрмінова патрэбная дапамога — крытычна важна хутка звязацца з асобамі, якім вы давяраеце. Для гэтага быў створаны мабільны дадатак GrodnoSOS.

Праект GrodnoSOS — гэта вэб-дадатак, які дапаможа адправіць сігнал SOS, калі вы ці людзі побач з вамі апынуліся ў небяспецы (вас затрымліваюць на мірнай акцыі, альбо вы сталі сведкам затрымання; вы сталі сведкам сітуацыі, калі чалавек, які знаходзіцца побач з вамі, патрапіў у няшчасце; вы сталі ахвярай альбо сведкам хатняга гвалту і г. д.).

Валанцёры GrodnoSOS у рэжыме live апрацуюць сігнал, звяжуцца з вашымі даверанымі асобамі і пастараюцца аказаць неабходную дапамогу і падтрымку.

Інструкцыя па ўсталяванні вэб-дадатка grodnosos.org

Для карыстальнікаў Android:

  • Зайсці на сайт grodnosos.org;
  • Знізу ў браўзеры з’явіцца іконка «дадаць прыкладанне „SOS“ на галоўны экран» — націснуць;
  • На галоўным экране з’явіцца іконка дадатку SOS;
  • Прайсці рэгістрацыю, пасля чаго дадатак гатовы да выкарыстання.

Для карыстальнікаў iOS:

  • Адкрыць браўзер Safari;
  • Зайсці на сайт grodnosos.org;
  • Націснуць кнопку знізу вашага iPhone «падзяліцца»;
  • Выбраць і націснуць «дадаць на галоўны экран»;
  • Прайсці рэгістрацыю, пасля чаго дадатак гатовы да выкарыстання.
У Гродне распрацавалі дадатак "GrodnoSOS": ён дапаможа, калі вас затрымалі або вы патрапілі ў бяду

Інструкцыя па выкарыстанні вэб-дадатка grodnosos.org

Пасля рэгістрацыі ў дадатку неабходна запоўніць інфармацыю пра сябе, а таксама ўказаць дадзеныя кантактнай асобы, з каторай мы звяжамся ў выпадку вашай небяпекі.

У выпадку небяспекі, калі вам неабходна скарыстацца GrodnoSOS, неабходна зайсці ў прыкладанне і націснуць кнопку SOS. На наступным экране вам прапануюцца два варыянты. Першы — адправіць сігнал без дадатковай інфармацыі. Другі - даслаць нам дадатковую інфармацыю пра тое, што здарылася. Пасля адпраўкі сігнал паступае да нас і мы звязваемся з вамі альбо кантактнымі асобамі, дадзеныя каторых вы ўказалі, у залежнасці ад сітуацыі.

Функцыя «Хуткі сігнал SOS»

У прыкладання ёсць магчымасць для незарэгістраваных карыстальнікаў хутка адправіць сігнал SOS .

Функцыя «Я сведка»

Калі вы сталі сведкай небяспечнай сітуацыі: у залежнасці ад таго, ведаеце вы чалавека ці не, націсніце адпаведную кнопку і дзейнічайце па інструкцыі.

Беражыце сябе.
Разам мы моцныя!