У сераду 19 снежня адвакат Сяргей Зікрацкі падчас анлайн-канферэнцыі адкажа на пытанні, звязаныя з заканадаўствам аб медыя.

У першую чаргу адвакат раскажа пра парадак ідэнтыфікацыі каментатараў на форумах, якая стала абавязковай у байнэце з 1 снежня, асаблівасці заключэння дамовы з карыстальнікамі, збору, захоўвання і перадачы інфармацыі.

Каму? Рэдакцыям, журналістам і тым, хто любіць пакідаць каменты пад артыкуламі

Калі? 19 снежня 19.00

Дзе? На афіцыйным Youtube-канале БАЖ

Пытанні можна дасылаць ўжо зараз на pravanainfo@gmail.com

Анлайн-канферэнцыя ладзіцца ў межах кампаніі «За права на інфармацыю».

Чаму гэта важна і актуальна?

Ад 1 снежня 2018 у Беларусі пачала дзейнічаць новая рэдакцыя закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Паводле зменаў, карыстальнікі мусяць прайсці абавязковую ідэнтыфікацыю, каб каментаваць матэрыялы на сайтах. Ідэнтыфікацыя ажыццяўляецца праз мабільны тэлефон. Уласнік сайта павінен захоўваць каментары на серверах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.


Кампанія за права на інфармацыю — кампанія ГА «Беларускай асацыяцыі журналістаў». Яе мэта — дамагчыся, каб журналісты мелі магчымасць своечасова і без перашкодаў атрымліваць ад дзяржаўных ведамстваў актуальную і запатрабаваную ў беларускім грамадстве інфармацыю.