Спадчына

Рэканструкцыя Старога замка: у грунт гары пачалі забіваць палі

У канцы мінулага тыдня на тэрыторыі Старога замка ў Гродне з’явілася палябойная машына. Яна пачала забіваць палі там, дзе яшчэ зусім нядаўна працавалі археолагі. У будучыні там з’явіцца навабуд — «мерная ізба». Гэта не адзінае месца на тэрыторыі замкавага комплексу, дзе будуць забіваць палі ў грунт.

Праца з палямі ў такім месцы — справа адказная, бо тэхніка можа пашкодзіць нязведаныя археолагамі і гісторыкамі культурныя слаі. Такая праца патрэбная, бо новым пабудовам спатрэбіцца надзейны падмурак.

[irp posts="38 909″ name="Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне: усё, што вам трэба пра гэта ведаць"]

Археолагі, якіх у двары замка замяніла рабочая тэхніка, перайшлі працаваць на вонкавы бок замкавага ўмацавання. Калі тэхнiка скончыць работу, спецыялісты вернуцца ў двор замка і будуць далей абследаваць тэрыторыю.

[irp posts="37 903″ name="На раскопках на Старым Замку знайшлі залаты пярсцёнак"]


«Зараз акрамя таго, што забіваем палі, таксама вядзем ін'екцыю грунтаў, будуем часовы пешаходны мост, вядзем разборку. Працы шмат і надоўга», — распавёў галоўны інжынер «Гроднажылбуда» Святаслаў Навіцкі.

Умацаванне грунта патрэбнае для бяспекі

«На тэрыторыі Старога замка вельмі магутны культурны пласт, які сыходзіць да 9 метраў. А геалогія там вельмі складаная і ўсё можа абсыпацца, — распавядае археолаг Аляксандр Мядзведзеў, загадчык аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Акадэміі навук. — Палі патрэбныя не толькі для падмурка, але хаця б з-за тэхнікі бяспекі.

Будаўнікі хацелі больш набурыць, але археолагам неяк атрымалася з імі дамовіцца. Пасля таго, як з палямі скончаць, у нас ёсць дамоўленасць, што мы працягнем працаваць і паспрабуем дакапацца да падмуркаў. Але археалагічныя працы на вялікай глыбіні без умацавання праводзіць проста немагчыма».


Рэканструкцыя Старога замка пачалася ў верасні гэтага года. За аснову ўзяты замак часоў караля Стэфана Баторыя, аўтарства якога прыпісваюць італьянскаму архітэктару Санці Гучы 1580-х гадоў. Праектам рэканструкцыі займаўся мінскі архітэктар Уладзімір Бачкоў. Праект Бачкова ўспрымаецца неадназначна, некаторыя даследчыкі называюць яго фантазійным і шкодным.

[irp posts="19 241″ name="Аднавіць палац і вежу, а руіны не чапаць: Мікалай Волкаў пра шкодны праект Бачкова, які ўжо зацвердзіў Мінкульт"]

[irp posts="13 486″ name="Альтэрнатыва Бачкову: Павел Татарнікаў намаляваў браму Старога замку, якой яе варта было б аднавіць"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025