У час раскопак на Старым Замку ў Гродне 25 кастрычніка супрацоўнікі гісторыка-археалагічнага музея знайшлі залаты пярсцёнак. Паводле першых ацэнак знаходку можна датаваць 14 стагоддзем.

Пярсцёнак знайшлі ў тым жа месцы, што і шахматную фігуру — ладдзю — некалькі дзён таму. Таксама там знайшлі костку для гульні ў бабкі. Магчыма, у месцы знаходак была нейкая драўляная пабудова.

[irp posts="37 783″ name="На раскопках у Старым замку знайшлі шахматную ладдзю 14 стагоддзя"]

На раскопках на Старым Замку знайшлі залаты пярсцёнак
Костка для гульні ў бабкі. XIV ст.
У музеі ўдакладнілі, што пярсцёнак — жаночы. Раней на раскопках у Старым замку, яшчэ ў 1949 годзе, быў знойдзены мужчынскі залаты пярсцёнак. Раскопкі тады праводзіў археолаг Варонін.