Каманда Сяргея Пушкова атрымлівае восьмую перамогу запар у чэмпіянаце Беларусi. У суботу 25 лістапада хакеісты «Нёмана» на сваёй пляцоўцы былі мацнейшымі за наваполацкі «Хімік» з лікам 4:2.
У апошні час на матчы «Нёмана» ходзiць усё менш людзей. Так, на гульню з «Хімікам» у выходны дзень прыйшло крыху больш за 700 чалавек. А вось паядынак у каманд атрымаўся вельмi цікавым і баявым, з мноствам кідкоў і добрымi сэйвамi брамніка «Хiмiка».
У матчы ў складзе гродзенцаў дубль аформіў Павел Баярчук, таксама адзначыліся Раман Дзерлюк і Аляксандр Жыдкіх. У гасцей вызначыліся Віктар Гаўрыленка і Максім Каменькоў.
галы:
18.19 1:0 — Дзерлюк (Ляўша, Рэмезаў)
19.57 1:1 — Гаўрыленка (мен.)
28.12 2:1 — Баярчук (А.Маляўка)
32.07 3:1 — Баярчук (А.Маляўка, С.Маляўка, — бол.)
32.44 3:2 — Каменькоў (Мянцюк, Храпавіцкі, — бол.)
55.16 4:2 — Жыдкіх (Коршунаў, Багданоўскі)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— На працягу ўсяго матчу мы мелі перавагу, стваралі шмат момантаў, але ў такіх гульнях, калі гульцы павінны былі адточваць сваё майстэрства, яны яго не праяўляюць. Лічу, што брамнік гасцей адыграў вельмі прыстойна — у створ варот каля 50-ці кідкоў зрабілі, але ён пералавіў ўсё, што можна. На вырашальнай стадыі нападаючыя дзейнічалі занадта прамалінейна. Вядома прыемна, што выйгралі, але Наваполацк сёння спадабаўся няўступлівасцю сваёй. Малайцы хлопцы, біліся да канца, мелі шмат момантаў. Забей яны яшчэ адну-дзве шайбы і магла б атрымацца зусім іншая гульня ў канцоўцы.
Сяргей Міхайлавіч, у панядзелак гульня з «Юнацтвам», ці наклала гэта свой адбітак на сённяшнюю сустрэчу?
— Не, трэба было сёння для пачатку выйграць матч, каб пасля думаць пра «Юнацтва». Сёння адыгралі, зараз можна двое сутак думаць пра «Юнацтва» — рыхтавацца да наступнай гульні. З гэтай хвіліны асноўная задача — гэта наступны матч.
Дастаткова прынцыповая сустрэча пройдзе ў панядзелак, можа вы хацелі б звярнуцца да заўзятараў з нейкім заклікам?
— З заклікам не, але вельмі хацелася б бачыць на трыбунах падтрымку, тым больш, што гульня абяцае быць цікавай. У апошні час на трыбунах нешматлюдна і, паверце, мы гэта бачым і адчуваем. Не ведаю, з чым гэта звязана, але мы заўсёды стараемся зрабіць хакей, які будзе цікавы заўзятару. Ну і, безумоўна, у панядзелак хацелася б убачыць стадыён запоўненым.
Пасля перамогі над «Хімікам» «Нёман» усё яшчэ працягвае знаходзіцца на чацвёртым радку і мае ў сваім актыве 45 ачкоў.
Наступны матч для гродзенскай каманды будзе прынцыповы. У Гродна едзе мінскае «Юнацтва», якое размясцілася на другім месцы з 54 ачкамі. Матч пройдзе ў панядзелак 27 лістапада.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…