Падапечныя Сяргея Пушкова ў Гродне 23 лістапада прадэманстравалі ўпэўненую гульню і на класе абгулялі аднаго з аўтсайдараў чэмпіянату «Віцебск» з лікам 6:0. Перамога над паўночнікамі стала для гродзенскай каманды сёмай у шэрагу ў чэмпіянаце.

Пасля пераможнага матчу над «Дынама-Маладзечна» галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў адзначыў, што статыстыка братоў Маляўкаў, якія ў мiнулым сезоне былі лідарамі каманды, сёлета пакiдае жадаць лепшага. Але ўжо ў наступным матчы браты прадэманстравалі дзейсную гульню і дапамаглі «Нёману» разграміць «Віцебск». У выніку братоў прызналі гульцамі матчу.

«Нёман» — «Віцебск» 6:0 (2:0, 1:0, 3:0)

галы:
03.56 1:0 — Кліменка (Жыдкіх, Еронаў)
19.52 2:0 — Стэфановіч
33.20 3:0 — А.Маляўка (Марчанка, С.Маляўка)
46.05 4:0 — Рэмезаў (Кіслы)
53.33 5:0 — Багданоўскі (Марчанка, — бол.)
53.48 6:0 — Баярчук (С.Маляўка, А.Маляўка)

Пасля перамогі над «Віцебскам» «Нёман» працягвае знаходзіцца на чацвёртым месцы ў чэмпіянаце і мае ў сваім актыве 42 ачкі.

Хакейны "Нёман" у Гродне разграміў "Віцебск"

У нядзелю, 25 лістапада, гродзенская каманда правядзе чарговы хатні матч — будзе прымаць наваполацкі «Хімік».