У звычайную торбу змясцілі кантэйнер, дзе і знаходзіліся вараны ў стане анабіёзу. Торба стаяла ў кацельні вагона з боку працоўнага тамбура, піша «Гродзенская праўда» са спасылкай на Гродзенскую рэгіянальную мытню.
Супрацоўнікі аддзела мытных расследаванняў Гродзенскай мытні перадалі жывёлінаў у Гродзенскі звярынец.
Яшчаркі адносяцца да віду белагорлых варанаў, якія жывуць у Паўднёвай і Усходняй Афрыцы. Даўжыня іх асобінаў складае 130 і 120 см адпаведна, агульная вага — амаль 12 кг.
Зараз спецыялісты ацанілі стан рэптылій як стабільны.
Пачаты адміністрацыйны працэс. Лёс варанаў будзе вырашаны пазней.
[irp posts="40 579″ name="Канфіскаваных мытняй варанаў перадалі Гродзенскаму заапарку (+відэа)"]