Канфіскаваных мытняй варанаў перадалі Гродзенскаму заапарку (+відэа)

Два вараны на днях канфіскавала мытня, яны незаконна перавозіліся ў кацельні вагона ў пасажырскім цягніку “Калінінград – Масква”, які рухаўся праз пункт пропуску “Гудагай”. Зараз яны часова сталі новымі жыхарамі запарка, паведамляе “Гродзенская праўда”.

– Жывёлы былі размешчаны ў кантэйнеры, змешчаным у сумку. Рэптыліі знаходзіліся ў стане анабіёзу. Паводле папярэдняга заключэння экспертаў, яшчаркі адносяцца да віду белагорлых варанаў, якія жывуць у Паўднёвай і Усходняй Афрыцы. Даўжыня асобін – 130 см і 122 см, а важаць яны разам амаль 12 кілаграмаў, – распавяла Юлія Раманюк, прадстаўнік па сувязі з грамадскасцю Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Чытайце яшчэ:  Гродзенскія мытнікі знайшлі ў кацельні цягніка Калінінград-Масква дзвюх вялікіх яшчарак

Канфіскаваных мытняй варанаў перадалі Гродзенскаму заапарку (+відэа)

У заапарку пакуль не бяруцца судзіць пра стан навасёлаў.

– Канкрэтныя высновы можна зрабіць пасля заканчэння каранціну, які працягнецца некалькі тыдняў. Транспарціроўка рэптылій ў зімовы перыяд часу не пажаданая. Перапады тэмператур могуць адмоўна адбіцца на жывёлах, – патлумачыў Цімафей Чупракоў, загадчык секцыяй “Тэрарыўм” Гродзенскага заапарка.

Варта адзначыць, што мінімальны рынкавы кошт аднаго варана складае каля 2000 рублёў.

Далейшы лёс варанаў будзе вырашаны крыху пазней: па гэтым факце распачаты адміністрацыйны працэс.

https://www.youtube.com/watch?time_continue=3&v=8F8L79Hih7c

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: