У звычайную торбу змясцілі кантэйнер, дзе і знаходзіліся вараны ў стане анабіёзу. Торба стаяла ў кацельні вагона з боку працоўнага тамбура, піша «Гродзенская праўда» са спасылкай на Гродзенскую рэгіянальную мытню.

Гродзенскія мытнікі знайшлі ў кацельні цягніка Калінінград-Масква дзвюх вялікіх яшчарак

Супрацоўнікі аддзела мытных расследаванняў Гродзенскай мытні перадалі жывёлінаў у Гродзенскі звярынец.

Яшчаркі адносяцца да віду белагорлых варанаў, якія жывуць у Паўднёвай і Усходняй Афрыцы. Даўжыня іх асобінаў складае 130 і 120 см адпаведна, агульная вага — амаль 12 кг.

Гродзенскія мытнікі знайшлі ў кацельні цягніка Калінінград-Масква дзвюх вялікіх яшчарак

Зараз спецыялісты ацанілі стан рэптылій як стабільны.

Пачаты адміністрацыйны працэс. Лёс варанаў будзе вырашаны пазней.

[irp posts="40 579″ name="Канфіскаваных мытняй варанаў перадалі Гродзенскаму заапарку (+відэа)"]