Гродзенская спартсменка Таццяна Мацко на чэмпіянаце свету па самба, які праходзіў у Сочы з 10 па 13 лістапада, заваявала залаты медаль і зноў стала наймацнейшай самбісткай у свеце.
Змагалася 24-гадовая гродзенка ў вагавой катэгорыі да 64 кг. У фінале Мацко з лікам 10:0 перамагла італьянскую спартсменку Аліс Перын і стала чэмпіёнкай свету 2017 года.
«Гэта ўжо другі запар май залаты медаль. Папярэдні я заваявала на чэмпіянаце свету ў Балгарыі. Шлях да гэтага медаля быў вельмі складаны — праз траўмы, праз слёзы: нешта не атрымліваецца, ты хвалюешся, але ўсё роўна працягваеш ісці і ў выніку гэта ўзнагароджваецца. Галоўная матывацыя — даказаць, што ты лепшы.
Дзякуй родным і блізкім, якія дапамагаюць у цяжкую хвіліну не здавацца і працягваць ісці наперад. Спыняцца на дасягнутым не планую. Двухразовая чэмпіёнка свету — гэта добра, але будзе выдатна стаць трохразовай і чатырохразовай. Калі самба ўключаць у Алімпіяду, буду змагацца за тое, каб выйграць алімпійскае «золата». А цяпер вядзем падрыхтоўку з прыцэлам на Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску", — распавяла Таццяна пасля фінальнага паядынку прадстаўнікам міжнароднай федэрацыі самба.
Мацко з’яўляецца не толькі двухразовай чэмпіёнкай свету, але і дзеючым чэмпіёнам Еўропы і Еўрапейскіх гульняў у Баку. Трэніруецца гродзенская самбістка пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Бардзіна.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…