Прэм’ера прыгодніцкага фільма «Шторм: Палаючы ліст» з аншлагам прайшла ў Мінску. У лістападзе стужку змогуць убачыць у рэгіёнах. У Гродне фільм пакажуць 23 лістапада. Выхад фільма ў беларускай агучцы ў шырокі пракат стаў магчымы дзякуючы ініцыятыве кампаніі «Кінаконг» пры падтрымцы Атлант Тэлеком і velcom.

За два тыдні праката ў Мінскіх кінатэатрах «Шторм: палаючы ліст» убачылі каля 5 тысяч гледачоў, что параўнальна са зборамі замежных кінахітоў.

Нідэрландская стужка 2017 года распавядае пра падзеі 500-гадовай даўніны. У атмасфере позняга Сярэднявечча на фоне вогнішча інквізіцыі разгортваюцца прыгоды ўратавання рукапісу Марціна Лютэра, вядомага хрысціянскага багаслова і рэфарматара. Ці здолее 12-гадовы Шморт Вотэн зберагчы каштоўны ліст ад знішчэння, а свайго бацьку, кнігавыдаўца Клааса Вотэна, — ад інквізіцыі?

Першыя рэгіянальныя паказы фільма «Шторм: палаючы ліст» адбыліся ў Полацку 4−5 лістапада.

«У такім фармаце праект „Беларускія ўікенды“ рэалізуецца ўпершыню за ўвесь час свайго існавання: паказы ўжо прайшлі ў шасці кінатэатрах Мінска, і зараз фільм змогуць убачыць гледачы іншых гарадоў краіны. Геаграфія праекта значна пашырылася, як і яго аўдыторыя. Гэта стала магчымым, у першую чаргу, дзякуючы зацікаўленнасці гледачоў, і, канешне, падтрымцы нашых партнёраў», — кажа кіраўнік кампаніі «Кінаконг» Андрэй Кім.

youtu.be/lF6AQWAVVZk

З 9 лістапада фільм «Шторм: палаючы ліст» будуць паказваць у Беразіне, Барысаве, Вілейцы, Валожыне, Дзяржынску, Жодзіна, Клецку, Крупках, Мар'інай Горцы, Магілёве, Маладзечна, Нарачы, Нясвіжы, Слуцку, Салігорску, Старых Дарогах, Уздзе і Чэрвені. У Гродне ўбачыць карціну можна будзе з 23 лістапада, а ў Віцебску — з 8 снежня. Глядзі падрабязны расклад па гарадах.

[irp posts="40 083″ name="Ёсць што глядзець? Гродзенцы падзяліліся думкамі пра кінатэатры горада"]