Дадаць навіну
Чацвер, 23 лістапада 2017, 09:56

“Хацелі зрабіць будынак прывабным”. Аднавіліся працы на будаўніцтве новай гасцініцы Станіслава Сямашкі

Пасля вымушанага перапынку працягнулася рэканструкцыя камяніцы па вуліцы Калючынскай, 23, уладальнікам якой з’яўляецца бізнесмен Станіслаў Сямашка. На аб’екце з’явіўся новы пашпарт, згодна з якім закончыць працы плануецца ў лютым 2018 года.

Рэканструкцыю старога будынка ў цэнтры Гродна прыпынялі ў кастрычніку, калі заказчык падаў у гарвыканкам заяўку на карэкціроўку праекта.

Цяпер аб’ект працягваюць рэканструяваць пад гандлёва-гасцінічны комплекс. Пра гэта Hrodna.life распавяла жонка Станіслава Сямашкі Наталля.

“Будаўнічыя работы працягваюцца, толькі іх выконвае ўжо іншая арганізацыя. Першая арганізацыя аказалася несумленнай, мы з імі перасталі супрацоўнічаць.

Што ў будучыні будзе ў будынку – пакуль нам цяжка сказаць, усё пакуль у распрацоўцы. Так, мы мелі спрэчкі з архітэктурай: мы хацелі зрабіць будынак больш прывабным, але нам сказалі зрабіць па-іншаму. Уласна парушэнняў не было, былі толькі пытанні па дэкоры, якія ўжо вырашаны”.

Раней ва ўпраўленні архітэктуры гарвыканкама Hrodna.life расказалі, што парушэнні былі – будаўнікі адхіліліся ад праекту. “Адхіленні не былі ўзгоднены паводле праекта. Усё, што было зроблена незаконна, заказчык ужо дэмантаваў”.

Гістарычная даведка

Дом па вуліцы Калючынскай 23 быў пабудаваны пасля пажару 1885 г. Ён быў адным з найбольшых будынкаў тагачаснага Гродна. У ім размяшчаліся розныя навучальныя яўрэйскiя ўстановы. Адсюль пайшлі і будучыя рабіны Тэль-Авіва і Ізраіля Амiель і Унтэрман. Гэты дом быў адным з галоўных будынкаў, што ўтваралі пачатак вуліцы Калючынскай, што цягнулася ад Савецкай плошчы. У савецкi час у доме размяшчаўся інтэрнат, а з часам будынак прызналі непрыдатным дле жыцця

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: