Горад

Валера-спайдэрмэн. У Гродне з’явіўся свой супергерой: паласаты і ў трэніках

Хэлоўін прайшоў і гродзенцы схавалі касцюмы. Акрамя аднаго. Валера ўжо некалькі месяцаў пераймае стыль Чалавека-павука з дапамогай паласатай байкі з цікавым кроем капюшона. Хлопца можна сустрэць у цэнтры Гродна.

Валеру 18 гадоў, ён вучыцца ў адным з каледжаў горада. Свой вобраз хлопец прыдумаў яшчэ год таму, але доўга не адважваўся выйсці ў ім на вуліцу.

«У сваім вобразе я падобны да Чалавека-павука ці якога-небудзь іншага супергероя. Мне гэта падабаецца, — кажа хлопец. - Вядома, на вучобе даводзіцца здымаць маску, ну ці калі бачу супрацоўнікаў міліцыі. А так па горадзе я стараюся хадзіць у вобразе. Апранаюся я так ужо некалькі месяцаў. Узімку зверху буду яшчэ куртку апранаць».

Другое імя, як у супергерояў, Валера сабе яшчэ не прыдумаў. Але гэта толькі пытанне часу.
Родныя і блізкія Валеры лічаць, што нельга хадзіць у такім выглядзе па горадзе. Маўляў, хлопец павінен быць такім жа, як і ўсе. Але Валера думае інакш і імкнецца быць падобным да Чалавека-павука не толькі стылем, але і дзеяннямі.

«Я ўсё серыі „Чалавека-павука“ перагледзеў па некалькі разоў. Мне вельмі спадабалася гэтая стужка і я вырашыў быць падобным да галоўнага героя. Звышнатуральных магчымасцяў у мяне яшчэ няма, але я ўпарта займаюся спортам: бегаю і добра скачу».

«Супергеройскую» байку Валеру падарыла бабуля. Яна сказала, што звязала яе сама.

«Людзі вельмі дзівяцца, калі бачаць мяне на вуліцы. Але ім трэба прывыкаць», — перадаў супергерой гродзенцам праз журналіста Hrodna.life.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025