У чацвер 2 лістапада каманда Сяргея Пушкова ў рамках чэмпіянату Беларусі прымала ў Гродне «Дынама-Маладзечна». Матч скончыўся ўпэўненай перамогай гаспадароў з лікам 3:0.
Дакладнымі кідкамі ў «Нёмана» адзначыліся Баярчук, Кіслы і Сяргей Маляўка. За гульню гродзенцы кідалi менш, чым супернiк, але галоўнае што вынікова.
«Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 3:0 (0:0, 2:0, 1:0)
галы:
26.52 1:0 — Баярчук (Стэфановіч, Савіных)
37.43 2:0 — Кіслы (Рэмезаў, Ляўша)
42.21 3:0 — С.Маляўка (Лісічкін, Баярчук)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
«Спадабалася сёння ў гульні каманды, што згулялі дысцыплінавана, калі мы практычна палову перыяду правялі ў меншасці. Адстаялi вароты. Ну і стваралі ў атацы добрыя моманты. Сёння матч быў нашмат змястоўнейшы, чым два папярэднія».
Перамога над «Дынама» стала для гродзенскай каманды чацвёртай у шэрагу.
Пасля праведзеных 15 гульняў у чэмпіянаце «Нёман» працягвае займаць 4-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваiм актыве 33 ачкі.
У суботу 4 лістапада каманда Сяргея Пушкова правядзе чарговы хатні матч у якім будзе прымаць зборную «U20».