Польскія памежнікі ў пункце пропуска Баброўнікі 30 кастрычніка правяралі аўто беларуса, які хацеў трапіць у Польшчу. Яны заўважылі ў машыне вялікую колькасць цыгарэт — на суму каля 95 000 злотых (26 000 долараў). Каб праехаць далей 35-гадовы кіроўца прапанаваў памежнікам хабар 40 долараў, паведаміла Катажына Здановіч, прэс-сакратар Падляшскага аддзялення Польскай памежнай службы.
Штраф, які пагражаў мужчыну, складае каля 300 злотых (80 долараў). За спробу хабару беларуса затрымалі.