Каля трох гадзін ночы 1 лістапада на вуліцы Гагарына ў Гродне кіроўца Honda не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго збіў слуп і агароджу школы. У ДТЗ ніхто з людзей не пацярпеў.

Кіроўца аўтамабіля распавёў Hrodna.life, што быў цвярозы, а слуп з агароджай збіў з-за слізкай дарогі. Але вось медыцынскі агляд ўсталяваў у яго стан алкагольнага ап’янення. Ён перавысіў гранічна дапушчальнае больш чым у 5 разоў. У ДАI распавялi, што кіроўца не спыніўся па патрабаванням супрацоўнікаў i пасоя хаваўся ад нараду. Падрабязнасцi тут.