Дабрачынная выстава «Змяняючы рэальнасць» адкрылася ў Дзяржаўнай галерэі Сопата (Польшча) 26 кастрычніка. Суарганізатарам выставы стаў Гродзенскі дзіцячы хоспіс. Сродкі ад продажу карцін пойдуць на дапамогу двухгадовай Дашы Кавалеўскай. На выставе прадстаўлены працы 11 фотамастакоў і жывапісцаў з Гродзеншчыны.

Даша Кавалеўская не можа дыхаць самастойна і увесь час знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх у рэанімацыі дзіцячай бальніцы. Каб яна змагла вярнуцца дадому, трэба сабраць на аперацыі каля 15 000 еўра. «У гэтай акцыі мы бачым аб’яднанне мастацтва і добрых справаў для дапамогі бліжняму», — кажа Вольга Вялічка дырэктарка дзіцячага хоспіса.

Мастакі Гродзеншчыны змяняюць рэальнасць для хворай дзяўчынкі

Прадстаўленыя карціны маюць розныя сюжэты: «ад сарказму да лірызму» — ахарактарызавала іх мастацтвазнаўца Наталля Паўленка. Ян кажа, што галоўная мэта выставы — не толькі пазнаёміць з мастацтвам Гродзеншчыны, але і даць нагоду паразважаць над магчымасцю змяняць рэальнасць і не залежаць ад межаў.

Мастакі Гродзеншчыны змяняюць рэальнасць для хворай дзяўчынкі

Свае працы на дабрачыннасць ахвяравалі чальцы саюза польскіх мастакоў на Беларусі. Падтрымку ў арганізацыі выставы аказала Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне. Дзяржаўная Галерэя Сопата (Państwowa Galeria Sztuki) знаходзіцца на трэцім месцы ў рэйтынгу польскіх галерэй і штомесяц збірае ў сваіх сценах каля 5 тысяч наведвальнікаў.

Мастакі Гродзеншчыны змяняюць рэальнасць для хворай дзяўчынкі
Выставу наведаў прэзідэнт Сопата Яцэк Карноўскі [злева выступае ля мікрафона]. Ён даўні сябар Саюза палякаў у Беларусі і не раз наведваў Гродна.
Па інфармацыі на 28 кастрычніка 4 працы з 11 ужо знайшлі пакупнікоў.

Мастакі Гродзеншчыны змяняюць рэальнасць для хворай дзяўчынкі