ІТ-вакацыі - гэта цыкл сустрэч школьнікаў з прафесіяналамі ў сферы ІТ, якія распавядаюць пра сваю працу, праекты, прафесіі і новыя тэхналогіі. Цягам восеньскіх вакацый школьнікі з Гродзенскай вобласці змогуць наведаць публічныя лекцыі і офісы кампаній.

У ІТ-вакацыях удзельнічаюць Парк высокіх тэхналогій, EPAM Systems, Itransition, Exadel, * instinctools, Дызайн-Студыя MEGA ды іншыя кампаніі. Першая сустрэча запланаваная на 31 кастрычніка 2017.

Гродзенскіх школьнікаў запрашаюць на ІТ-вакацыі

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемствах у рамках ІТ-вакацыі і правілы рэгістрацыі на сайце.

Усе мерапрыемствы ў рамках ІТ-вакацыі бясплатныя для ўдзельнікаў, абавязковая рэгістрацыя. Колькасць месцаў абмежавана.

Арганізатар акцыі - асацыяцыя «Адукацыя для будучыні».