Абласны конкурс повараў, кандытараў і афіцыянтаў праходзіць у Ашмянях 26−27 кастрычніка. У ім удзельнічаюць 34 найлепшыя супрацоўнікі раённых спажыўкааперацый, піша БелТА.
У першы дзень яны гатавалі закускі з прадуктаў знойдзеных у чорнай скрыні, потым рабілі вячэру з дэсертам. Ацэньваецца смак, тэхналогія, памер порцый, эстэтычнасць падачы.
У другі дзень удзельнікі змагаюцца за званне «Майстар Пяльменыч», гатуючы пяльмені вараныя і смажаныя з трыма відамі начынкі. Кандытары ж спаборнічаюць у стварэнні вясельных тартоў.
Афіцыянты змагаюцца ў прыгатаванні капучына і латэ, а таксама сервіроўцы сталоў.
Пераможцу выбяруць у кожнай прафесіі.