Пасля двух паразаў у чэмпіянаце Беларусі хакеістам «Нёмана» ўдалося перамагчы. У Лідзе 26 кастрычніка мясцовая каманда саступіла гродзенцам з лікам 1:4.

У складзе «Нёмана» шайбы закінулі Канстанцін Багданоўскі, Павел Баярчук, Вячаслаў Лісічкін і Арцём Ляўша. У «Ліды» вызначыўся Андрэй Перагуда.

«Лiда» — «Нёман» — 1:4 (0:2, 1:1, 0:1)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«У сённяшнім матчы правялі вельмі добра першы перыяд, у якім забілі дзве вельмі добрыя шайбы. Але гэта адзінае што сёння атрымалася — адзін перыяд адыграць на вельмі добрым тоне, добры хакей быў, добрыя пазіцыйныя атакі. Усё скончылася з надыходам другога перыяду: пайшла гульня на сустрэчных курсах, выдаленнi, якія мы атрымалі, адразу ж перавярнулі гульню ў іншы бок, гульня адразу ж пайшла не па нашым сцэнары.

Лічу, гаспадары стварылі дастаткова момантаў, маглі забіваць галы, і гульня магла скончыцца з іншым лікам. Задаволены, што давялі гульню да перамогі, задаволены вельмі нашымі брамнікамі. Віталь атрымаў траўму, Макс стаў у вароты і працягнуў гульню ў тым жа ключы. Таму заслугоўваюць сёння вельмі добрай ацэнкі, яны вельмі выдатна дапамаглі камандзе".

Пасля 12 праведзеных гульняў у чэмпіянаце Беларусі «Нёман» размясціўся на 4-м месцы і мае ў сваім актыве 24 ачкі.

"Нёман" у Лідзе перамог мясцовую каманду і набраў важныя ачкі
У суботу 28 кастрычніка «Нёман» у Гродне будзе прымаць аўтсайдэра чэмпіянату «Брэст». Варта адзначыць што «паўднёўцы» ў гэтым сезоне ўжо перамагалі каманду Сяргея Пушкова.