Шэсць гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці прысудзілі намесніцы старшыні Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Святлане Дзмітрыевай. Па матэрыялах справы, яна папярэдзіла буйнога вытворцу падлог і ДСП у Смаргоні аб маючых адбыцца праверках, а таксама падказала кіраўніцтву аднаго з заводаў, як схаваць у дакументах шкоду для прыроды, каб звесці да мінімуму штрафы за забруджванне паветра і вады.

Так завод змог схаваць шкоду ў 10 разоў больш за названую, перадае ОНТ.

Следства таксама высветліла, што не аднойчы чыноўніца атрымлівала хабар прадукцыяй заводаў і фірм, на якія сама выязджала з праверкай.

youtu.be/vfk6qQ8Jwfw

Генадзь Мазайла, старшы памочнік пракурора Гродна:

«Па сукупнасці злачынстваў, ёй прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе шэсць гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці са штрафам у памеры 300 базавых велічынь. Таксама абвінавачаная пазбаўленая права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, юрыдычна значных дзеянняў і прадстаўніка ўлады тэрмінам на пяць гадоў».

Сваю віну Дзмітрыева не прызнала. Зносіны з камерцыйным дырэктарам прадпрыемства лічыла гутаркамі дзвюх жанчын, а парады сяброўскімі. На абскарджанне прысуду ў яе ёсць 10 дзён. Таксама зараз вырашаецца пытанне аб тым, хто пакрые дзяржаве шкоду ў 460 тысяч рублёў.