Гродзенскі мастак-рэстаўратар Аляксей Навумчык скончыў сваю працу ў цэнтры Гродна, каля будынку гандлёвага цэнтра ABC. На роспіс некалькіх сцен з відамі старога Гродна ў майстра сышло каля трох месяцаў.
За аснову Аляксей браў фотаздымкі Гродна пачатку XX стагоддзя.Маляваў на сценах мастак у вольны ад асноўнай працы час. За тры месяцы былі і свае складанасці, якія ён звязвае з надвор’ем.
«Увесь роспіс адносіцца да перыяду 1915 года. Выбралі яго, бо да гэтага часу былі больш-менш выразныя фатаграфіі, да таго ж гэты час стаў пераломным, аджывала старое, няўмольна насоўвалася новае. Гэта мяне і прыцягнула, бо ў пераменнасці быцця ёсць свая прыцягальнасць. Гэта заўсёды па-свойму захапляе, прымушае задумацца пра тое, што ўсё мяняецца», — распавёў мастак.
Малюнак у цэнтры Гродна ўжо стаць фотазонай для гараджан і гасцей горада. Магчыма, побач з з’явяцца стэнды з інфармацыяй пра намаляваныя славутасці Гродна.
Выявы ля ABC гэта першая публічная работа мастака. Дагэтуль работы Аляксея былі толькі ў прыватных калекцыях.