Светлана Дмитриева
Шэсць гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці прысудзілі намесніцы старшыні Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Святлане Дзмітрыевай. Па матэрыялах справы, яна папярэдзіла буйнога вытворцу падлог і ДСП у Смаргоні аб маючых адбыцца праверках, а таксама падказала кіраўніцтву аднаго з заводаў, як схаваць у дакументах шкоду для прыроды, каб звесці да мінімуму штрафы за забруджванне паветра і вады.
Так завод змог схаваць шкоду ў 10 разоў больш за названую, перадае ОНТ.
Следства таксама высветліла, што не аднойчы чыноўніца атрымлівала хабар прадукцыяй заводаў і фірм, на якія сама выязджала з праверкай.
Генадзь Мазайла, старшы памочнік пракурора Гродна:
«Па сукупнасці злачынстваў, ёй прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе шэсць гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці са штрафам у памеры 300 базавых велічынь. Таксама абвінавачаная пазбаўленая права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, юрыдычна значных дзеянняў і прадстаўніка ўлады тэрмінам на пяць гадоў».
Сваю віну Дзмітрыева не прызнала. Зносіны з камерцыйным дырэктарам прадпрыемства лічыла гутаркамі дзвюх жанчын, а парады сяброўскімі. На абскарджанне прысуду ў яе ёсць 10 дзён. Таксама зараз вырашаецца пытанне аб тым, хто пакрые дзяржаве шкоду ў 460 тысяч рублёў.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…