Ужо гатовыя праекты ўпрыгожванняў і ілюмінацый, якімі вуліцы Гродна ўпрыгожыць «Гарсвятло». Зараз супрацоўнікі прадпрыемства занятыя вырабам светлавых канструкцый, паведамляе «Гродна Плюс».
https://youtu.be/jpM6A9pOB4I
Азамат Дашкін, дызайнер гродзенскага прадпрыемства «Гарсвятло»:
– Наша прадпрыемства рыхтуе некалькі цікавых праектаў. Пакуль што не магу іх назваць, таму што мы рыхтуем для Гродна сюрпрыз. Рэальна ў нас ёсць, чым здзівіць гараджан. І гэта будзе прыгожа.
«Гарсвятло» плануе здзівіць эфектамі і новымі святлодыёднымі ўпрыгожваннямі. Самыя арыгінальныя з іх сфакусуюцца ў цэнтральнай частцы горада, перш за ўсё ў парку Жылібера. Ілюмінацыю абяцаюць уключыць ужо ў сярэдзіне снежня.
Як выглядала навагодняя ілюмінацыя ў Гродне ў 2016 годзе? Глядзі тут!


