Сёлетняя зіма пакуль не радуе снегам і звыклымі забавамі. Удзень вуліцы горада мала чым адрозніваюцца ад восеньскіх. То, каб адчуць пераднавагодні настрой, варта выйсці на шпацыр вечарам. Прыцемкі хаваюць будзёнасць бясснежнага пейзажу, а святочная ілюмінацыя дапамагае ўявіць навокал зімовую казку.