Ён можа з’явіцца на праспекце Касманаўтаў насупраць аўтавакзала ў будынку, які там нядаўна пачалі ўзводзіць. На агароджы будаўнічай пляцоўкі ўжо вісіць рэклама фастфуду.

У траўні 2017 года на аўкцыёне індывідуальны прадпрымальнік з Гродна за 89 246 рублёў атрымаў права арэнды ўчастка на 25 год. На пляцоўцы побач з «кансэнтаўскім» домам і гандлёвым цэнтрам «Ліра» ён плануе пабудаваць будынак на 2−3 паверхі з падземнай паркоўкай. Адразу пасля аўкцыёну пераможца не выключаў, што арандаваць частку памяшканняў будуць прадстаўнікі вядомых сусветных фастфудаў.

Сёння яшчэ вядзецца праектаванне будынка. Меркаваны час пачатку будаўніцтва — вясна 2018 года.

У Гродне цягам 2017 года адкрылі два рэстараны Burger King: на Савецкай і ў «АЛМІ» на Касманаўтаў.