Першы рэгіянальны рэстаран Burger King у Беларусі афіцыйна адкрылі 27 красавіка ў Гродне, хаця ён ужо працаваў да гэтага пяць дзён у тэставым рэжыме. За гэты час яго наведвала больш за тысячу чалавек у дзень. Разам з рэстаранам у Гродна прыйшлі фірмовыя бургеры «воперы» і новыя працоўныя месцы.

Першы, але не апошні. У Гродне ўрачыста адкрылі Burger King

Вегетарыянскія бургеры з’явяцца, калі будзе попыт

Аперацыйны дырэктар «Бургер Кінг Беларусь» Наталля Каніна кажа, што кожны наведвальнік знойдзе ў Burger King стравы па смаку і кашальку. У меню будуць як танныя невялікія сэндвічы, так і больш дарагія вялікія воперы. А таксама снэкі, гарніры, вялікая лінейка дэсертаў і напояў. Пры наяўнасці попыту ў меню могуць дадаць вегетарыянскія бургеры, якія ёсць у сусветнай практыцы Burger King.

Пальчаткі змяняюць кожную гадзіну

У Burger King шмат увагі надаюць якасці і бяспецы прадуктаў. Мяса на грыль-бройлеры смажыцца пры 300 градусах — усе магчымыя мікробы паміраюць. Адбываюцца пастаянныя замеры тэмпературы мяса. Калі тэмпература не адпавядае стандарту, мяса ўтылізуецца. Работнікі працуюць у фартухах, аднаразовых пальчатках, якія замяняюцца кожную гадзіну або пры змене працоўнай пазіцыі, і шапачках для валасоў.

«Безлімітных» напояў з сістэмай рэфіл у гродзенскім рэстаране не будзе, каб супрацоўнікі паспявалі абслугоўваць як мага больш наведвальнікаў і даць ім больш пасадачных месцаў.

Другі Burger King можа з’явіцца ў гіпермаркеце «АЛМИ»

У Гродне можа з’явіцца яшчэ адзін Burger King. Зараз прадстаўнікі рэстарана вядуць перамовы з гіпермаркетам «АЛМИ» і неўзабаве абяцаюць падпісаць дамову. Папулярнасць Burger King у Гродне пакажа, ці будзе рэстаран развівацца далей у рэгіёны.

Пакуль, як кажуць прадстаўнікі сеткі, планы па колькасці наведнікаў нават перавышаны. Пасля неафіцыйнага адкрыцця 22 красавіка Burger King кожны дзень наведвала больш за тысячу чалавек. Добрай наведвальнасці спрыяе размяшчэнне на пешаходнай Савецкай вуліцы. У перспектыве сюды могуць забягаць турысты, якія прыехалі па безвізавым рэжыме. Аляксей Дубовікаў, генеральны дырэктар «Бургер Кінг Беларусь», лічыць Гродна ідэальным месцам для першага рэгіянальнага рэстарана Burger King.

Першы, але не апошні. У Гродне ўрачыста адкрылі Burger King
Наталля Каніна (Бургер Кінг Беларусь), Дзмітрый Міхальскі (Адміністрацыя Ленінскага раёна Гродна), Аляксей Дубовікаў (Бургер Кінг Беларусь)
Па ўсёй краіне дзейнічае адзіная цанавая палітыка і сістэма зніжак і акцый. Напрыклад, зніжку можна атрымаць за водгук на сайце рэстарана. Такім чынам кіраўніцтва хоча заахвочваць лепшых супрацоўнікаў ды працаваць над памылкамі.

Зараз рэстаран плошчай 300 кв.м. працуе з 8.00 да 23.00. Калі кіраўніцтва ўбачыць, што перад закрыццём у іх шмат людзей, час працы павялічаць. Магчыма, адчыняцца таксама будуць раней. У Burger King будзе дзейнічаць бясплатная дастаўка. Развозіць бургеры будуць на трох матацыклах і двух аўтамабілях. Матацыкл дазволіць даставіць заказ хутчэй, нават калі ў горадзе будуць заторы.

Першы, але не апошні. У Гродне ўрачыста адкрылі Burger King

Burger King як стартавая пляцоўка для кар’ернага росту

Зараз у Burger King працуе каля 50 гродзенцаў. Пакуль тут прысутнічае каманда падтрымкі з Мінску, якая навучае гродзенскіх супрацоўнікаў і дапамагае абслугоўваць гасцей.

Дзмітрый Міхальскі, намеснік старшыні Адміністрацыі Ленінскага раёна, лічыць Burger King актуальным і патрэбным у сувязі з безвізавым рэжымам. Ён адзначыў удалае размяшчэнне рэстарана, бо Савецкая — адна з найбольш наведвальных вуліц сярод гродзенцаў і турыстаў.

Дзмітрый Міхальскі лічыць, што з’яўленне новых кропак харчавання паўплывае на якасць паслуг, а таксама створыць працоўныя месцы. Прадстаўнікі Burger King кажуць, што рэстаран можа стаць стартавай пляцоўкай для паспяховага кар’ернага росту маладых спецыялістаў.

[irp posts="19 861″ name="У Гродне адкрылі Burger King без натоўпаў і пяцілітровікаў"]