Дзіцячы хопіс ужо паказваў уласную калекцыю адзення "Святаяннік" у кастрычніку 2016 года. Але гэта быў асобны ўласны паказ, а не вялікае свята моды.
Кіраўнік праекта Grodno Fashion Show адмовіўся дэманстраваць калекцыю для людзей з інваліднасцю. Стваральнікі адаптыўных нарадаў - валанцёры гродзенскага дзіцячага хоспіса, мясцовыя майстры і фабрыка «Сілуэт». «Дырэктар шоў даслаў нам адмову з фармулёўкай „па тэхнічных прычынах“. Але лічу, што незвычайныя мадэлі апынуліся нефарматам, і бачу ў гэтым дыскрымінацыю», — патлумачыла дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка. Модны паказ адбыўся ў Гродне 7 кастрычніка, піша «Перспектыва».
Гісторыя калекцыі адзення для незвычайных людзей пачалася каля паўгода таму. Тады ў грамадскую арганізацыю прыйшла валанцёрка — закройшчык-кравец Валянціна Апановіч.
— Знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку, у вольны час хацела аказваць дапамогу людзям. Прапанавала пашыць дызайнерскую вопратку для дзяцей і іх мам, — расказала яна.
[irp posts="1150″ name=""Усе людзі - з асаблівасцямі ў развіцці". Дзеці з хоспіса і іх мамы прадэманстравалі калекцыю адзення «Святаяннік""]
На практыцы з лекаламі выйшла няпроста: будову цела ў падапечных хоспіса звычайнай не назавеш. А бацькі паскардзіліся, што пераапранаць дзяцей наогул цяжкая задача.
— Адаптыўнага адзення для людзей з інваліднасцю ў вольным продажы ў нас няма. У Еўропе такое выпускаюць як буйныя фабрыкі, так і дробныя пашывачныя цэхі, — распавяла Вольга Вялічка.
Валанцёры распрацавалі не толькі стыльную, але і функцыянальную вопратку:
— Дапусцiм, блузкі зашпільваюцца спераду, спадніцы шылі з запахам, замест гузікаў на абшэўцы прышывалі завязкі. У сукенкі ўшывалі гумкі, каб схаваць вялікія прарэзы для рук. Стваралі цёплыя накідкі, якія выглядалі як кардзіганы, — успамінае Валянціна.
Узрост мадэляў быў ад 4 да 28 гадоў. Іх дыягназы вар'іраваліся ад ДЦП да сіндрому Даўна. Трое падапечных былі прыкаваныя да інваліднага вазка.
Усяго для дзесяці сем’яў пашылі каля ста рэчаў, кожная дзяўчына і яе мама атрымалі па тры рэчы: блузку, спадніцу або штаны, а таксама паліто. На пашыў рэчы сыходзіла ад тыдня да двух месяцаў. Справа ў тым, што практычна з кожным прадметам гардэроба працавалі майстры аб’яднання «Гродзенскі каларыт»: вышывалі беларускі арнамент, прымацоўвалі кампазіцыі з бісеру і кветак.
— Усе матэрыялы натуральныя: ад баваўняных тканін да лямца, — тлумачыць дырэктарка дзіцячага хоспіса. — Гэта таксама дарагое задавальненне. Таму адрэзы куплялі неабыякавыя людзі, шмат матэрыялу падарыў «Гандлёвы дом „Нёман“. За сімвалічны аплату пашывам займалася фабрыка „Сілуэт“.
Па задумцы, уся калекцыя павінна была сысці ў гардэробы сваіх гаспадынь у кастрычніку. Бо адзенне прадугледжана на восеньскае надвор’е.
— Падумалі, што паспяваем паўдзельнічаць у паказе Grodno Fashion Show. Прадпрыемствы маглі зацікавіцца выпускам адаптыўнага адзення, бо на рынку гэта вольная ніша. Пры гэтым эканамісты пралічылі, што падобны пашыў - справа выгадная.
[irp posts="36 511» name="На Grodno Fashion Show паказалі восеньскія і зімовыя калекцыі ад дызайнераў з трох краін"]
Grodno Fashion Show — камерцыйны праект. На подыуме збіраюцца як невядомыя амбіцыйныя дызайнеры, так і масцітыя майстры моды. Свае калекцыі паказваюць буйныя швейныя прадпрыемствы, якія часам прапануюць кантракты маладым аўтарам.
— На першую заяўку мы не атрымалі адказу, прачакаўшы паўмесяца. Калі нагадалі пра сябе ў другі раз, праз тыдзень прыйшла адмова з фармулёўкай «па тэхнічных прычынах», — распавядае Вольга. — Гэта нас засмуціла.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…