У суботу 14 кастрычніка, паказаўшы ўпэўненую гульню на сваёй пляцоўцы, «Нёман» разграміў «Ліду», якой закінуў 10 безадказных шайб.
У складзе гродзенцаў дублі аформілі Міхаіл Стэфановіч, Канстанцін Багданоўскі, Мікіта Рэмезаў, таксама вызначыліся Ігар Варывончык, Вячаслаў Лісічкін, Сяргей Маляўка і Арцём Кіслы.
«Нёман» — «Лiда» 10:0 (2:0, 4:0, 4:0)
Пасля разгромнай перамогі над «Лідай» галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў застаўся задаволены рэалізацыяй момантаў сваёй каманды.
«Хачу сказаць, што сёння рэалізацыя момантаў, якія стваралі, была на добрым узроўні. Вось гэта адзінае, што хацелася сказаць. Тры ачкі ўзялі дзякуючы той рэалізацыі, што была сёння ў гульні».