Група гродзенцаў у кастрычніку пачала новы праект пад назвай «Zona». Мэта — наведванне анамальных, закінутых і тых месцаў у Беларусі, пра якія складаюць легенды.
Усе відэа будуць выходзіць на ogokanal у YouTube і Вконтакте. Такі праект гродзенцы хацелі запусціць ужо даўно, але думалі што падпісчыкам такі фармат можа быць не надта цікавы. Аказалася, яны памыляліся.
«Мы пабываем у месцах, дзе людзі баяцца ноччу знаходзіцца. Там, дзе нібыта дзеіцца ўсякая нечысць, анамаліі. Думаю, кожнаму заўсёды было цікава, што дзеецца там, дзе ўжо даўно няма людзей. І вось мы вырашыліся паказаць, што насамрэч там ёсць. Мы будзем ездзіць па Беларусі і не толькі, пакажам усю прыгажосць тых месцаў, дзе нагі чалавека даўно не было, — распавядае адзін з аўтараў праекта Дзмітрый Дзенісевіч. — Будуць месцы, дзе непадрыхтаванаму чалавеку небяспечна хадзіць. Мы рыхтуемся да ўсяго і да справы ставімся адказна.
Калі ходзіш у такія месцы, дзе ўжо пануе толькі прырода і даўно нікога няма з людей, то сэрца замірае, табе становіцца ўсё цікава: кожны гук, кожная карцінка перад вачыма. У нейкай ступені мы жывем тым, чым займаемся. У гэтым ёсць нейкі адрэналін, менавiта яго мы і жадаем адчуць кожнаму пры праглядзе нашых відэа".