Дадаць навіну
Панядзелак, 25 чэрвеня 2018, 15:48

Прыгожай перамогай над фінскай «Ювяскюля» «Нёман» скончыў выступ у Лізе чэмпіёнаў

У аўторак 10 кастрычніка «Нёман» на сваёй пляцоўцы правёў заключны матч групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць фінскай «Ювяскюля». Нягледзячы на тое, што шанцаў у дружыны Сяргея Пушкова на выхад у плэй-оф не было, гродзенцы показалi свой найлепшы хакей і здолелі парадаваць заўзятараў упэўненай перамогай над супернiкам, якi заняў першае месца ў групе.

У першыя два перыяды «Нёман» выглядаў куды лепш за свайго суперніка, але гаспадарам ніяк не ўдавалася адкрыць лік, бо ў варотах добра дзейнічаў галкіпер гасцей. Толькі ў трэцім перыядзе камандзе Сяргея Пушкова атрымалася распячатаць вароты фінскай каманды. Лік у матчы адкрыў Клiменка на 52-й хвіліне. Праз 23 секунды Багданоўскі падвоіў перавагу «Нёмана». А за 33 секунды да сірэны Жыдкіх наогул робіць лiк 3:0 і ставіць кропку ў матчы.

«Нёман» — «Ювяскюля» 3:0

1: 0 — Кліменка (Пасют, Дарафееў) 51:58
2: 0 — Багданоўскі (Лісічкін, Стэфановіч) 52:21
3: 0 — Жыдкіх (п.в.) 59:27

Нягледзячы на тое, што «Нёман» не выйшаў з групы, галоўны трэнер Сяргей Пушкоў застаўся задаволены выступам сваёй каманды ў ЛЧ.

— Па-першае, хацелася б павіншаваць гасцей з выхадам у наступны этап Лігі чэмпіёнаў. Сённяшняя гульня была складанай для абедзвюх каманд, мы настройваліся скончыць выступ у турніры на мажорнай ноце, дабіцца хоць адной перамогі ў асноўны час. Парадавала, што хлопцы сур’ёзна паставіліся да гэтай гульні, калі трэба было праявіць дысцыпліну, стараліся шмат дзейнічаць у нападзе.

Не атрымлівалася ў нас большасць, не было неабходнай лёгкасці, усё ж адбіваецца напружаны графік гульняў. Ствараючы столькі момантаў, як у другім і трэцім перыядах, нам не хапае лёгкасці ў забіванні шайбаў. Аднак выдатна адыграў і брамнік суперніка. Дзякуй хлопцам, што ўсё ж даціснулі сённяшні матч і дамагліся перамогі, яны вялікія малайцы, іх з перамогай! Ну і задаволеныя вынікам, дамагліся ўсё ж перамогі, хоць і ў мінулых матчах мы мелі магчымасць выйграць і выйсці з групы. Удача адварочвалася ад нас, хоць хлопцы паказвалі добры хакей на працягу ўсяго турніру.

«Нёман» не выканаў пастаўленую кіраўніцтвам задачу і застаўся за бортам плэй-оф ЛЧ, аднак каманда Сяргея Пушкова дала бой усім супернікам у сваёй групе.

«Ювяскюля» — 11 (ачкоў)
«Цуг» — 11
«Нёман» — 8
«Вена» — 3

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: