На мапе велапарковак Гродна адзначана крыху больш за 200 месцаў, дзе можна запаркаваць ровар. Але за апошні год іх, напэўна, стала больш. Конкурс «200+» прапануе ўдзельнікам нанесці на мапу месцы нядаўна ўзніклых велапарковак. Такім чынам конкурс стан не толькі азартным спаборніцтвам сярод аматараў ровара, але і падвядзеннем вынікаў 5-гадовай кампаніі ВелаГродна «Забяспеч сабе паркоўку!». Пераможа ў конкурсе той, хто за 5 дзён з 25 па 30 верасня нанясе на мапу найбольшую колькасць новых парковак.
Што трэба рабіць:
1. Знайсці велапаркоўкі, якой пакуль няма на мапе велапарковак Гродна: velogrodno.by/parking
Знойдзеная велапаркоўка не абавязкова павінна быць устаноўлена ў гэтым годзе. Галоўная ўмова — яе адсутнасць на карце.
2. Адзначыць велапаркоўку на карце.
Зайсці на карту можна праз соцыяльныя сеткі (не рэгіструючыся).
Нанесеная метка паркоўкі павінна ўтрымліваць інфармацыю пра месцазнаходжанне (адрас, назва аб’екта) і фатаграфію.
У тым выпадку, калі велапаркоўка па нейкім адрасе была адзначана як «пажаданая», варта паставіць адзнаку побач.
3. Пра свае меткі паведаміце ў каментарах пад картай, напрыклад: «Конкурс. +1 вул.Горкага, 84 …, +1 Маставая, 29 … «. Каментароў можа быць некалькі. Каментары могуць размяшчацца ў розныя дні да заканчэння конкурсу.
4. Пад спісам пакіньце кантакты для сувязі (спасылка на акаўнт у сацсетках, мэйл ці нумар тэлефону).
Конкурс будзе доўжыцца з 25 па 30 верасня. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе аматараў гарадскіх велапрагулак, фатографы і проста ўважлівыя гараджане. Узрост значэння не мае.
Даведка
Карта велапарковак запушчана ў канцы 2012 года. За першы год кампаніі і працы з картай колькасць велапарковак у Гродне вырасла ў пяць разоў (з 12 да 68).
Конкурс падтрыманы Еўрапейскім саюзам у межах праекта «Гарадскі веларух у Беларусі». Праект будзе рэалізаваны ў 2017−2019 годах Цэнтрам экалагічных рашэнняў і Мінскім веласіпедным таварыствам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.