Спадчына

Ад самаробных кніг да друкарскага станка: у Гродне ўпершыню прайшоў фестываль кнігі

Пазнаёміцца з рэдкімі выданнямі, папрацаваць за друкарскім станком і паспрабаваць пісаць на бяросце — гэтым маглі заняцца наведнікі першага гродзенскага фестывалю кніг, які прайшоў у двары Новага замка 22 верасня. Яго арганізавала абласная навуковая бібліятэка імя Карскага пры падтрымцы аблвыканкама.

Для гасцей былі падрыхтаваны тэатральныя і музычныя выступы, працавалі дзіцячыя пляцоўкі, а таксама стэнды па інтарэсах. Адметнасцю фестывалю стала магчымасць паназіраць за працай друкарскага станка сярэдзіны XX стагоддзя, які прывезлі ў Гродна з Ваўкавыска.

«Мы вырашылі ў гэтую памятную дату, да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, аддаць даніну павагі беларускаму сыну Францішку Скарыне, а таксама прыцягнуць увагу грамадства да таго, што кніга з’яўляецца захавальніцай памяці, культуры i гісторыі народаў, — распавядае дырэктар бібліятэкі імя Карскага Лідзія Мальцава. — Мы рады, што наш першы фестываль прайшоў на тэрыторыі Новага замка, спадзяюся, ён стане традыцыйным, магчыма нават брэндам горада.

На фестывалі мы пастараліся выставіць лепшыя кнігі з фондаў бібліятэкі, таксама гродзенскія і рэспубліканскія выдавецтвы паказалi свае выданнi. А яшчэ мы выставілі самаробныя кнігі, якія рыхтавалі гродзенцы: усяго каля 100 выдатных асобнікаў зробленых рукамі паводле твораў Скарыны ці прысвечаных яму».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025