Здароўе і спорт

«Нёман» з буйным лікам абыграў у Магілёве мясцовую каманду

Гродзенскія хакеісты ў чацвер 21 верасня правялі ў Магілёве чарговы тур чэмпіянату Беларусі і абыгралі там аднайменны клуб з лікам 8:3.

«Магілёў» трымаў інтрыгу ў матчы да трэцяга перыяду. Але ў апошняй дваццаціхвілінцы гродзенцы здолелі на майстэрстве даціснуць суперніка і давесці лік да разгрому.

«Магілёў» — «Нёман» 3:8 (1:1, 1:2, 1:5)

Галы:
02:08 1:0 — Бадалян (Вусiк, Iдзiятуллiн)
19:32 1:1 — Рэмезаў
26:31 2:1 — Вусiк (Кобус, Коташэнка, — бол.)
27:26 2:2 — Пасют (Стэфановіч, — мен.)
33:29 2:3 — Рэмезаў (Кліменка, Стэфановіч)
40.43 2:4 — Пасют (Хараманда, Кіслы, — мен.)
45:09 2:5 — Стэфановіч (Хараманда, Ляўша)
50:35 3:5 — Яравой
55:43 3:6 — Савінаў (Кліменка, Пасют)
56:04 3:7 — Кліменка (Багданоўскі, Савінаў)
58:04 3:8 — Бадун (С.Маляўка, — бол.)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў застаўся задаволены вынікам гульні, але яго турбуе мноства прапушчаных галоў у апошні час.

«Гульня, у эмацыйным плане, была трошкі складанай для нас пасля паўфінальнага матчу з „Юнацтвам“. Малайцы гаспадары, што з першай і да апошняй хвіліны стараліся супрацьстаяць нам. Біліся, рабілі ўсё, што маглі. Але ў выніку тыя моманты, якія мы стваралі, пачалі рэалізоўваць. Вынік прапушчаных намі галоў - грубыя памылкі ў абароне. Я ўжо казаў раней пра гэта, што сталі шмат прапускаць. Стараемся надаваць гэтаму больш увагі на трэніроўках, але пакуль не атрымліваецца. Усё гэта прыводзіць да такіх вось галоў. А так, у прынцыпе, вынікам задаволены і тым, што хлопцы давялі сённяшні матч да перамогі».

Пасля перамогі над «Магілёвам» дружына Сяргея Пушкова паднялася ў турнірнай табліцы на трэці радок і мае ў сваім актыве 13 ачкоў. На адзін бал больш толькі ў «Шахцёра» і «Юнацтва».

Наступны матч «Нёман» правядзе ў Брэсце 23 верасня, дзе сустрэнецца з мясцовай камандай.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025