Выстава аўтамабіляў, матацыклаў, рэтратэхнікі і экалагічна чыстых відаў транспарту, прымеркаваная да 889-годдзя Гродна, прайшла на Савецкай плошчы 21 верасня. Завяршылася яна аўтапрабегам па вуліцах горада.

У выставе прынялі ўдзел прадстаўнікі гродзенскіх аўта- і мотаклубаў, а таксама звычайныя гараджане. Адначасова на плошчы выступалі артысты Цэнтра Культуры.