У пятніцу 15 верасня на вуліцы Церашковай ля корпуса Аграрнага ўніверсітэта адзін з мінакоў заўважыў прадмет, падобны на выбуховае прыстасаванне. Занепакоеныя гродзенцы звярнулicя ва ўніверсітэт да вахцёра, якi выклікаў МНС.
Прыбыўшыя на месца ратавальнікі ачапілі тэрыторыю і выклікалі міліцыю, а таксама службу размініравання. У ходзе правядзення спецыяльных мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што падозраным прадметам аказалася вучэбная супрацьтанкавая міна. Ніякай небяспекі яна не прадстаўляе, але была канфіскавана.
Як вучэбная міна аказалася ля універсітэта, невядома. Відавочцы кажуць, што недалёка з гэтым месцам раней знаходзілася ваенная кафедра, дзе на занятках студэнты карысталіся падобнымі «мінамі».