Дадаць навіну
Панядзелак, 26 лютага 2018, 01:16

Запішы відэа-крычалку ў падтрымку «Нёмана» і паўдзельнічай у розыгрышы падарункаў

Футбольны клуб «Нёман» 15 верасня абвясціў пра старт флэшмобу. Футбалісты прапануюць гродзенскім заўзятарам прыдумаць крычалку ў падтрымку мясцовай каманды і запісаць яе на відэа. Лепшыя выканаўцы атрымаюць падарункі ад «Нёмана».

Усім удзельнікам трэба будзе выкладваць свае відэа-крычалкі ў сацыяльныя сеткі з хэштэгам #занёман. А ўжо 23 верасня гродзенскі маскот Губі вызначыць лепшых, якія пасля атрымаюць падарункі.

Першае відэа ў сацяльных сетах ужо з’явілася. У падтрымку футбалістаў выступіў маскот Губі і начальнік каманды Дзмітрый Барысейка.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: