З 16 верасня ў тэставым рэжыме адкрыецца рух па праспекце І.Д.Лебедзева — такую назву атрымала новая шасципалосная дарога на Альшанку. Тэставаць дарогу будуць з мэтай вывучэння пасажырапатоку і аптымізацыі маршрутнай сеткі руху грамадскага транспарту, паведамляе Гродзенскі гарвыканкам.

Таксама з 16 верасня будуць зменены некаторыя маршруты гарадскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў.

маршрут № 12 «Вуліца Рэпіна — ЦЭЦ-2» на маршрут № 12 «Альшанка — Вуліца Славінскага», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Альшанка» — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Айчынная — вул. Вялікая Альшанка — вул. Гродзенская — вул. Лебедзева — вул. Славінскага — прыпыначны пункт «Вуліца Славінскага», назад у тым жа кірунку;

маршрут № 37 «Вуліца Альшанская — Чыгуначны вакзал», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Альшанская» — вул. Напалеона Орды — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Айчынная — вул. Садакова — шаша Індурская — вул. Паўднёвая — вул. Хімікаў - вул. Кабяка — праспект Янкі Купалы — праспект Кляцкова — праспект Румлёўскі - праспект Касманаўтаў - вул. Будзёнага — прыпыначны пункт «Чыгуначны вакзал». У адваротным кірунку: прыпыначны пункт «Чыгуначны вакзал» — вул. Ажэшка — вул. Леніна — вул. Будзёнага — праспект Касманаўтаў - праспект Румлёўскі - праспект Янкі Купалы — вул. Кабяка — вул. Хімікаў - вул. Паўднёвая — шаша Індурская — вул. Садакова — вул. Айчынная — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Напалеона Орды — прыпыначны пункт «Вуліца Альшанская»;

маршрут № 41 «Вуліца Маладзёжная — Альшанка», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Маладзёжная» — вул. Славінскага (без зменаў), далей: вул. Лебедзева — вул. Гродзенская — вул. Вялікая Альшанка — вул. Напалеона Орды — вул. Францішка Багушэвіча — прыпыначны пункт «Альшанка», назад у тым жа кірунку;

маршрут № 43 «Альшанка — Плошча Дзекабрыстаў», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Альшанка» — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Напалеона Орды — вул. Вялікая Альшанка — вул. Гродзенская — вул. Лебедзева — вул. Маслакова і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

маршрут № 47 «Чыгуначны вакзал — Вуліца Багушэвіча», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Чыгуначны вакзал» — вул. Славінскага (без зменаў), далей: вул. Лебедзева — вул. Гродзенская — вул. Караткевіча — прыпыначны пункт «Вуліца Багушэвіча», назад у тым жа кірунку;

маршрут № 12т «Хімвалакно — Дзевятоўка-5» на маршрут № 12т «Альшанка — Дзевятоўка-5», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Альшанка» — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Напалеона Орды — вул. Вялікая Альшанка — вул. Гродзенская — вул. Лебедзева — вул. Славінскага — праспект Кляцкова і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

маршрут № 18т «Вуліца Альшанская — Дзевятоўка-5» на маршрут № 18т «Багушэвіча-2 — Дзевятоўка-7», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Багушэвіча-2» — вул. Францішка Багушэвіча — вул. Напалеона Орды — вул. Вялікая Альшанка — вул. Айчынная — вул. Славінскага — праспект Кляцкова — праспект Румлёўскі - праспект Касманаўтаў - вул. Будзёнага — вул. Ажэшка — вул. Ціміразева — вул. Каханоўскага — вул. Таўлая — вул. Белыя Росы — прыпыначны пункт «Дзевятоўка-7», назад у тым жа кірунку;

маршрут № 35т «Фолюш — Вуліца Карскага» на маршрут № 35т «Вуліца Альшанская — Вуліца Карскага», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпыначны пункт «Вуліца Альшанская» — вул. Вялікая Альшанка — вул. Гродзенская — вул. Лебедзева — вул. Маслакова — вул. Суворава — вул. Соламавай — вул. Савецкіх Памежнікаў - вул. Паповіча і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным кірунку: прыпыначны пункт «Вуліца Карскага» — вул. Соламавай (без зменаў), далей: вул. Соламавай — вул. Суворава — вул. Маслакова — вул. Лебедзева — вул. Гродзенская — вул. Вялікая Альшанка — прыпыначны пункт «Вуліца Альшанская»;

маршрут № 37Э «Скамарошкі - Чыгуначны вакзал» курсаваць не будзе.

Гродзенскае абласное камунальнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «Аператар пасажырскіх перавозак». ўнясе адпаведныя змены ў інфармацыйныя ўказальнікі на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту.