Горад

Спецыялісты з «Лініі Сталіна» скончылі даследаванне: у зямлі на Валковіча былі часткі нямецкага цягача

Пасля двух дзён пошукаў на вуліцы Валковіча спецыялісты з гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» пакінулі Гродна. З сабой яны забралі і часткі знойдзенай вайсковай тэхнікі - нямецкага цягача. У будучыні знаходкі выкарыстаюць для рэстаўрацыі якой-небудзь машыны часоў Другой сусветнай вайны.

За два дні пошукаў на Валковіча, дзе згодна з легендай быў закапаны нямецкі БТР, спецыялісты дакапаліся да глыбіні прыблізна двух метраў. Акрамя знойдзеных яшчэ на мінулым тыдні частак там жа быў знойдзены танкавы трос, некалькі тракаў ад гусеніц і іншыя невялікія часткі тэхнікі.

Па выніках сваёй экспедыцыі спецыялісты прыйшлі да высновы, што на Валковіча былі закапаны часткі нямецкага цягача. Такое меркаванне раней выказаў гродзенскі гісторык Дзмітрый Люцік.

Прыкладна так выглядаў нямецкi паўгусенічны цягач
Мінчукі забралі не ўсе знаходкі з сабой. Дзве каскі і невялікую частку фаргментаў тэхнікі яны перадалі Дзмітрыю Люціку ў музей гродзенскай гімназіі № 4.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025