У нядзелю 10 верасня адбыліся чарговыя матчы чэмпіянату Беларусі. У Наваполацку «Хімік» прымаў «Нёман» і саступіў чэмпіёну з лікам 1:2.

Камандзе Сяргея Пушкова ў матчы на ​​поўначы Беларусі прыйшлося сур’ёзна папрацаваць, каб узяць чарговыя 3 ачкі. Па выніках двух перыядаў «Нёман» саступаў у ліку, але ў трэцяй дваццаціхвілінцы здолеў закінуць дзве шайбы і тым самым вырваць перамогу ў наваполацкай каманды.

«Хімік» — «Нёман» 1: 2 (0:0, 1:0, 0:2)

Галы:
18:57 1:0 — Храпавіцкі (Мянцюк, Каменькоў)
43:22 1:1 — Бадун (Варывончык)
49.39 1:2 — Марчанка (А.Маляўка, Бадун, — бол.)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў адзначыў добрую гульню «Хіміка» ў матчы з гродзенцамi.

«Я думаю, гледачы павінны былі застацца задаволеныя такой гульнёй — яна трымала ў напружанні да апошніх хвілін. Валодаючы ініцыятывай, стварылі шмат момантаў. Але, калі шмат ствараеш, утвараецца нейкая лёгкасць у забіванні, і самога забівання няма. Таму атрымалі кур’ёзны гол. Лічу, што „Хімік“ вельмі добра сёння гуляў, выдатна абараняўся. Асабліва варта адзначыць гульню брамніка. Задаволены тым, як мы рэалізоўвалі моманты, якія стваралі. Лічу, што гульня сёння была вельмі добрая».

Пасля двух гульняў чэмпіянату «Нёман» з трыма камандамі - «Шахцёрам», «Металургам» і «Гомелем» — маюць па 6 ачкоў і дзеляць паміж сабой з 1 па 4 месцы.

Свой наступны матч дружына Сяргея Пушкова правядзе 14 верасня ў Гродне, дзе будзе прымаць аднага з лідараў сёлетняга першынства «Металург».