Купал Фарнага касцёла ў суботу 9 верасня пачалі нанова фарбаваць бірузовым. Раней ён пэўны час, у межах рамонту, зіхацеў на сонцы арыгінальным металічным колерам.

На працягу жніўня і пачатку верасня ў гродзенцаў і гасцей горада была магчымасць назіраць, як рабочыя паэтапна чысцілі дах і купал Фарнага касцёла ад старой фарбы. Пасля ачысткі купала было добра відаць, што ён пакрыты меддзю, а частка макаўкі вежы — латунню або бронзай.

Некаторыя падумалі, што купал касцёла так і пакінуць, бо яго від вельмі прыцягваў увагу. Але, скончыўшы чыстку, рабочыя занялicя афарбоўкай.

Гісторык Мечыслаў Супрон лічыць, што гараджанам і гасцям горада атрымалася ўбачыць арыгінальны матэрыял, якім быў пакрыты купал і яго вежа.

«Медная бляха купала гэта, відаць, пакрыццё другой паловы 17 стагодзя. Сама макавiна пакрыта бронзавай бляхай або латунню, таксама, вiдаць, з таго часу».

Пазіхацеў і хопіць. Купал Фарнага касцёла пачалі нанова фарбаваць
Так гродзенскi храм выглядаў у першай палове XVIII стагоддзя. Малюнак знаходзіцца ўнутры касцёла, у лаўках ля капліцы Маці Божай Кангрэгацкай
Знешні рамонт Фарнага касцёла пачаўся ў маі 2017 года. За некалькі месяцаў рабочыя пачысціць храм, і амаль цалкам яго пафарбавалі. Новай афарбоўкі павінна хапіць на 25 гадоў.

Выкажыся наконт колеру купала! Прагаласуй у апытанцы: