Падапечныя Сяргея Пушкова ў пятніцу 8 верасня паспяхова стартавалі ў чэмпіянаце Беларусі. У Вiцебску гродзенцы ўпэўнена абыгралі мясцовую каманду і закінулі ёй пяць безадказных шайб.

У сярэдзіне першай дваццаціхвілiнкі вызначыліся Жыдкіх і Стэфановіч. На старце другога перыяду перавагу гродзенцаў павялічылі Багданоўскі і Марчанка. Варта адзначыць, што «Нёман» гэтыя шайбы забіў у большасці. А кропку ў канцы матча паставіў Хараманда.

«Віцебск» — «Нёман» 0:5 (0:2, 0:2, 0:1)

Галы:
10.49 0:1 — Жыдкіх (Кліменка, Коршунаў)
13.23 0:2 — Стэфановіч (Пасют, Марчанка)
22.41 0:3 — Багданоўскі (Жыдкіх, Кліменка, — бол.)
23:41 0:4 — Марчанка (Рэмезаў, Ляўша, — бол.)
57.10 0:5 — Хараманда (Баярчук)

Пасля ўпэўненай перамогі над «Віцебскам» гродзенскія хакеісты адпраўляюцца ў Наваполацк, дзе ў нядзелю 10 верасня сустрэнуцца з мясцовым «Хімікам».