Падапечныя Сяргея Пушкова ў пятніцу 8 верасня паспяхова стартавалі ў чэмпіянаце Беларусі. У Вiцебску гродзенцы ўпэўнена абыгралі мясцовую каманду і закінулі ёй пяць безадказных шайб.
У сярэдзіне першай дваццаціхвілiнкі вызначыліся Жыдкіх і Стэфановіч. На старце другога перыяду перавагу гродзенцаў павялічылі Багданоўскі і Марчанка. Варта адзначыць, што “Нёман” гэтыя шайбы забіў у большасці. А кропку ў канцы матча паставіў Хараманда.
“Віцебск” – “Нёман” 0:5 (0:2, 0:2, 0:1)
Галы:
10.49 0:1 – Жыдкіх (Кліменка, Коршунаў)
13.23 0:2 – Стэфановіч (Пасют, Марчанка)
22.41 0:3 – Багданоўскі (Жыдкіх, Кліменка, – бол.)
23:41 0:4 – Марчанка (Рэмезаў, Ляўша, – бол.)
57.10 0:5 – Хараманда (Баярчук)
Пасля ўпэўненай перамогі над “Віцебскам” гродзенскія хакеісты адпраўляюцца ў Наваполацк, дзе ў нядзелю 10 верасня сустрэнуцца з мясцовым “Хімікам”.






