Горад

«Сустракаем гасцей». У Гродне беларускі афіцэр сцяг сваёй краіны схаваў, а расійскі павесіў

Незвычайную сітуацыю здолеў зняць карэспандэнт Hrodna.life 7 верасня. Каля Штаба арміі на вулiцы Ленiна падпалкоўнік Узброеных сіл Беларусі сцяг сваёй краіны ў машыне схаваў, а пад шкло павесіў сцяг Расіі.

Афіцэр патлумачыў, што такім чынам ён сустракае гасцей з Расіі, якія прыедуць на вучэнні Захад-2017.

Нумары аўто былі магілёўскія. Акрамя сцяга ў афіцэра на сядзенні вісела кепка з надпісам «РОССИЯ».


Даведка

Вучэнні Захад-2017 пачнуцца 14 верасня і працягнуцца да 20 верасня. Яны пройдуць на шасці ваенных палігонах: пад Лепелем, Барысавам, на палігоне Ласвіда каля Віцебска, каля Асіповіч, на палігонах ваенна-паветраных сілаў каля Ружан і Даманава.

У вучэннях будзе ўдзельнічаць каля 10 200 ваеннаслужачых: 7200 ад Узброеных сіл Беларусі і каля 3000 ад Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Усяго ў вучэнні будзе задзейнічана да 680 адзінак баявой тэхнікі.

[irp posts="33 215″ name=" Вырашыў хайпануць". Прадпрымальны гродзенец прасоўвае брэнд «Вейшнорыя""]

Падзяліцца
Меткі: палітыка

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025